Лукашэнка правёў сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу і прэм'ерам В'етнама
Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з дзяржаўным візітам у В'етнаме, правёў сёння сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Шынь Хунгам і прэм'ер-міністрам гэтай краіны Нгуен Тан Зунгам.
Кіраўніцтва В'етнама высока ацаніла ўзровень супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам і выказала ўпэўненасць, што цяперашні візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў В'етнам і вынікі перамоваў на найвышэйшым узроўні нададуць новы імпульс развіццю двухбаковых адносін.
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь і В'етнам могуць значна дабавіць у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, калі рэалізуюць ўсе дамоўленасці, дасягнутыя ў гэтыя дні бакамі.