БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: Пуцін выбачаўся перад Эрдаганам за парушэнні паветранай прасторы

9.12.2015 / 14:55

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін да інцыдэнту са збітым расійскім бамбавіком Су-24 у Сірыі асабіста выбачаўся перад турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Пра гэта 9 снежня паведаміла ria.ru са спасылкай на кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова.

24 лістапада недалёка ад мяжы Сірыі і Турцыі турэцкія самалёты збілі расійскі бамбавік Су-24, які, па сцвярджэнні Анкары, парушыў паветраную прастору Турцыі. Абодва пілоты катапультаваліся. Увечары таго ж дня Мінабароны паведаміла, што адзін пілот загінуў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула