БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбыла дэлегацыя ЕС

9.12.2015 / 15:18

Прадстаўнікі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, а таксама генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні і па гандлі прыбылі ў Мінск з двухдзённым візітам.

Як паведамляе прэс-служба прадстаўніцтва ЕС у Мінску, дэлегацыю ўзначальваюць намеснік дырэктара-кіраўніка па пытаннях Еўропы і Сярэдняй Азіі Гунар Віганд і намеснік гендырэктара генеральнага дырэктарата па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Катарына Мацернава. 

Дэлегацыя плануе сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх улад, грамадзянскай супольнасці, апазіцыйных партый, кіраўнікамі місій краін ЕС і прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, каб ацаніць стан адносін ЕС і Беларусі і абмеркаваць далейшыя захады. 

У Мінску 7—9 снежня таксама працавала дэлегацыя, задачай якой з'яўляецца падрыхтоўка Штогадовай праграмы дзеянняў Еўрапейскага саюза для Рэспублікі Беларусі — праграмы супрацоўніцтва з Беларуссю пры фінансавай падтрымцы ЕС на 2016 год. Дэлегацыю ўзначальваў начальнік аддзела Усходняга суседства генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні Мацье Буске.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула