БЕЛ Ł РУС

Ярмошына на наступным тыдні едзе ў Рым, а ў студзені — у Парыж

10.12.2015 / 14:12

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, якая доўгі час была неўязной у ЕC, вырашыла скарыстацца замарозкай еўрапейскіх санкцыяў.

Ярмошына паведаміла журналістам, што з панядзелка 14 снежня сыходзіць у адпачынак і адлятае на тыдзень у Італію. Яна пажартавала:

«У мяне будуць рымскія канікулы… Калі ў мяне ўсё будзе добра, то 5 студзеня я збіраюся паляцець у Парыж: усё ж вельмі хочацца ажыццявіць гэтую маю даўнюю мару».

Лідзія Ярмошына ўваходзіць ў сьпіс чыноўнікаў, якім доўгі час быў забаронены ўезд на тэрыторыі краін ЕС. Аднак пасля таго, як дзеянне гэтых санкцый было прыпынена на 4 месяцы, у старшыні ЦВК з'явілася магчымасць пабыць у Еўрасаюзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула