БЕЛ Ł РУС

«Прыехаў разам з сябрам, ён сёння загінуў» — украінцы знялі на відэа допыт беларускага найміта «ЛНР» з Барысава

10.12.2015 / 20:24

АЯ

Відэа знятае яшчэ ў пачатку лютага.

Яўген [Вайцюк? Прозвішча гучыць неразборліваАЯ] — 27-гадовы барысавец, які на пачатку года разам з сябрам, таксама беларусам, паехаў праз Маскву і Растоў у Луганск, каб «змагацца з фашыстамі». 

Усё гэта вынікае з апублікаванага ўкраінскімі вайскоўцамі відэа, дзе голас за кадрам дапытвае раненага беларуса. 

«Дзе навучыўся страляць?» — пытаюцца ў Яўгена. 

Той прызнаецца, што служыў у вайсковай часці 3214 (унутраныя войскі). 

Таксама хлопец кажа, што ў Беларусі ў яго засталіся жонка і 6-гадовае дзіцё. Але родныя, маўляў, не ведаюць, што ён на вайне. 

«Мой сябра сёння загінуў», — кажа Яўген пра лёс свайго пабраціма і дадае, што за «службу» ім абяцалі плаціць $350 штомесяц. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула