БЕЛ Ł РУС

Па Менску — аб’ездамі

28.03.2008 / 18:57

АК

Часова зьмяніліся маршруты аўтобусаў №18 і №39, а трамвай № 2 зьнік з транспартнай схемы.


На вуліцы Кісялёва між вуліцай Чырвонай і Куйбышава рамантуюць дарогу, таму транспарт едзе ў аб’езд, а аўтобусы №18 і №39 у цэнтры Менску едуць наогул непазнавальна: паварочваюць з Захарава на Першамайскую, далей па Бядулі, Казлова і пр. Машэрава (б. Варвашэні), і гэтай самай дарогай едуць і назад.

На звыклыя Кісялёва, Захарава і плошчу Перамогі аўтобусы вернуцца не раней за 14 красавіка.

Тым часам на Кастрычніцкай вуліцы ўзяліся класьці асфальт. Занятку гэтага дарожнікам — на месяц, і самы кароткі і рэдкі трамвайны маршрут №2 ім замінае. Таму з вакзалу ў Ляхаўку трамвай ня будзе хадзіць аж да 25 красавіка. Дабрацца ў гэты раён можна або на мэтро да «Першамайскай», або на 127‑м аўтобусе.

І нарэшце, у нядзелю, 30 сакавіка, закрыюць рух па кальцавой між Лагойскім трактам і пр. Незалежнасьці (б. Скарыны). Аб’яжджаць давядзецца па цесных гарадзкіх вуліцах Каліноўскага і Карбышава, або па дарозе Заслаўе‑Калодзішчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула