БЕЛ Ł РУС

Выйшла фотаэнцыкляпэдыя «Касьцёлы Беларусі»

27.04.2006 / 21:45

Nashaniva.com

Грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі прапануе вашай увазе свой праект: кампакт-дыск «Фотаэнцыкляпэдыя «Нашы касьцёлы» - вынік працы 76 фотамастакоў.

Грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі прапануе вашай увазе свой праект: кампакт-дыск «Фотаэнцыкляпэдыя «Нашы касьцёлы» - вынік працы 76 фотамастакоў.

З блаславенства архімандрыта Сяргея Гаека Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі. Прэзэнтацыя праекту, вынікам якога стаў выпуск CD, што зьмяшчае матэрыялы пра 900(!) здабыткаў нашае сакральнае архітэктуры адбудзецца ў нядзелю, 30 красавіка ў тэатральнай залі касьцёлу Сьвятых Сымона й Алены (Чырвоны касьцёл) а 13.00. Чатыры гады несупыннае працы, сотні артыкулаў, 4100 фатаграфіяў, і пры гэтым ўсё гэта з лепшымі ракурсамі і з інтэр’ерамі. Прыкладна 400 аб’ектаў, якія зьмяшчае энцыкляпэдыя, вы не знойдзеце а ні ў водным энцыкляпэдычным даведніку. Запрашаюцца ўсе ахвочыя, каго цікавіць гісторыя й лёс нашае спадчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула