У Расіі прызналі немагчымасць прадказання цэнаў на нафту
tass.ru
Міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў заявіў, што расійскія ўлады не ведаюць, як будуць паводзіць сябе цэны на нафту. «Цэны на нафту мы закладвалі ў бюджэт 50 даляраў за бараль, цяпер ужо каля 36—37 даляраў за бараль. Незразумела, што будзе далей», — сказаў чыноўнік.
Паводле яго слоў, у 2016 годзе цэны наогул могуць падаць яшчэ ніжэй, чым цяпер. «У асобныя перыяды гэта будзе, можа быць, і 30 даляраў за бараль, можа быць і менш, мы не ведаем», - адзначыў Сілуанаў.
«Год таму, калі б нам сказалі, што будзе ніжэй за 40, усё б, напэўна, проста пасмяяліся. Таму трэба рыхтавацца да такіх няпростых для нас часоў», — сказаў кіраўнік Мінфіна РФ.