Пуцін дазволіў судам Расіі ігнараваць рашэнні ЕСПЧ
tass.ru
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дазваляе Канстытуцыйнаму суду прызнаваць невыканальнымі рашэнні міжнародных судоў, перш за ўсё Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ), у выпадку калі іх рашэнні супярэчаць расійскай канстытуцыі.
Закон уносіць змены ў Федэральны закон «Аб Канстытуцыйным судзе РФ». Дакумент быў апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Цяпер Канстытуцыйны суд атрымаў права цалкам і часткова адпрэчваць рашэнні ЕСПЧ.