БЕЛ Ł РУС

Улады ЗША паставяць усе існуючыя ў краіне дроны на ўлік

15.12.2015 / 11:43

Усе беспілотнікі на тэрыторыі ЗША, а таксама іх уладальнікі павінны быць зарэгістраваныя на ўрадавым сайце з 21 снежня.

Усе дроны, набытыя пасля гэтай даты, павінны быць зарэгістраваныя да свайго першага палёту, заявіла Федэральнае авіяцыйнае ўпраўленне ЗША (FAA).

Тыя, у каго беспілотнікі ўжо ёсць, абавязаны зарэгістраваць іх да 19 лютага 2016. Тых, хто зарэгіструе свае лятальныя апараты ў першыя 30 дзён з часу ўступлення ў сілу гэтага правіла, вызваляць ад выплаты рэгістрацыйнай пошліны ў памеры 5 долараў.

Прадстаўнік FAA Лез Дор сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што ўпраўленне спадзяецца хутчэй навучаць, чым караць тых, хто не зарэгіструе свой дрон.

Але ён дадаў, што «для тых, хто адмаўляецца рэгістравацца, прадуманы цэлы набор метадаў прымусу».

У іх ліку адміністрацыйныя пакаранні, уключаючы штраф да 27 500 даляраў. У больш сур'ёзных выпадках гаворка можа ісці пра крымінальны пераслед, штраф да 250 тыс. даляраў і турэмнае зняволенне да трох гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула