БЕЛ Ł РУС

Пуцін запусціў другую нітку энергамоста ў Крым

15.12.2015 / 13:18

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у рэжыме тэлемоста распарадзіўся пачаць пастаўку электраэнергіі па другой нітцы энергамоста з Краснадарскага края ў Крым. «Пачынайце», — загадаў кіраўнік дзяржавы ўдзельнікам запуску.

Пуцін запатрабаваў забяспечыць у красавіку—маі 2016 увод у эксплуатацыю яшчэ двух нітак падачы электраэнергіі з Кубані ў Крым, давёўшы пастаўкі на паўвостраў да 800 МВт. «Гэта закрые наогул усе патрэбы Крыма», - дадаў ён.

Кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак, які знаходзіцца ў Феадосіі, паведаміў прэзідэнту, што забяспечанасць Крыма расійскай электраэнергіяй дасягнула 1000 МВт. Другая нітка энергамоста, па словах міністра, дазволіла перавесці крымскую энергасістэму ў адзіны рэжым працы з расійскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула