БЕЛ Ł РУС

Злучаныя Штаты пры выдачы візаў будуць глядзець на Facebook

15.12.2015 / 14:54

Як паказаў досвед, звычайныя праверкі па афіцыйных каналах могуць не выявіць патэнцыйнага тэрарыста, які сам выдае сябе ў сацсетках.

Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША распрацоўвае план структурызацыі допісаў у сацыяльных сетках як частку праверкі падчас выдачы візаў, паведамляе Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Такі крок стаў рэакцыяй на страляніну ў Сан-Бернардына (штат Каліфорнія), у час якой выхадцы з Пакістана Саед Рызван Фарук і яго жонка Ташфін Малік забілі 14 чалавек. Да тэракту ўлады не раз правяралі іх па афіцыйных каналах, але не знайшлі нічога падазронага, хоць Малік раней адкрыта выказвала ў сацсетках свае погляды адносна «гвалтоўнага джыхаду», казала, што хоча быць «яго часткай».

Дакладная працэдура праверкі пакуль не апісаная, але, як адзначыў на брыфінгу кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Джон Кірбі, консульскі супрацоўнік падчас сумоўя, «калі палічыць карысным і неабходным», можа праверыць старонкі ў сацсетках асобы, якая падае дакументы на візу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула