БЕЛ Ł РУС

Ад амэрыканцаў зноў патрабуюць скарачэньня штату пасольства

31.03.2008 / 16:14

Nashaniva.com

Часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Менску Джанатану Муру сёньня ў Міністэрстве замежных справаў уручылі афіцыйную ноту.

Часоваму паверанаму ў справах ЗША ў Менску Джанатану Муру сёньня ў Міністэрстве замежных справаў уручылі афіцыйную ноту.

У дакумэнце адзначаецца, што беларускае пасольства ў Вашынгтоне дадаткова скарачае колькасьць пэрсаналу. Тое самае замежнапалітычнае ведамства патрабуе і ад ЗША. Чарговае зьмяншэньне супрацоўнікаў амбасады зьвязана зь нежаданьнем амэрыканцаў адмяніць санкцыі супраць «Белнафтахіму».

Нагадаем, што 7 сакавіка Вашынгтон пакінуў пасол Міхаіл Хвастоў, празь пяць дзён зь Менску зьехала Карэн Ст’юарт. 27 сакавіка пэрсанал амэрыканскага пасольства зьменшыўся на 17 чалавек. Цяпер чакаецца новае скарачэньне.

Ад 1 красавіка амбасада ЗША плянавала ўзнавіць выдачу віз грамадзянам Беларусі.

Зьміцер Панкавец

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула