БЕЛ Ł РУС

Украіна ўводзіць мараторый на выплаты расійскага доўгу

18.12.2015 / 14:27

Сёння Украіна ўводзіць мараторый на выплату доўгу часоў Віктара Януковіча Расійскай Федэрацыі ў памеры больш за 3 млрд даляраў. Пра гэта на пасяджэнні Кабінета міністраў заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк, перадае карэспандэнт РБК- Украіна.

«Урад Украіны сёння ўводзіць мараторый на выплату так званага расійскага доўгу», — заявіў Яцанюк. Ён таксама дадаў, што Украіна выканала ўмовы ўсіх астатніх «адэкватных крэдытораў».

«Яшчэ раз падкрэсліваю, што мы гатовыя да судовай працэдуры з расійскім бокам», — дадаў Яцанюк.

Паводле яго слоў, уводзіцца мараторый на выплаты па крэдыце ў 3 млрд 75 млн даляраў расійскіх бондаў і 507 млн даляраў абавязацельстваў ўкраінскіх кампаній КП «Паўднёвае» і «Украўтадар» перад расійскімі банкамі.

Ён падкрэсліў, што з 18 снежня выплаты па гэтых даўгах спыняюцца да моманту дамоўленасці аб рэструктурызацыі гэтых даўгоў або прыняцця судовага рашэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула