БЕЛ Ł РУС

Расія выслала з краіны польскага журналіста

18.12.2015 / 15:53

Улады Расіі выслалі з краіны журналіста польскага выдання Gazeta Wyborcza Вацлава Радзівіновіча, які працаваў у Маскве.

Вацлаў Радзівіновіч, фота cyklista.wordpress.com

Пра інцыдэнт паведаміў упраўляючы рэдактар Gazeta Wyborcza Раман Імельскі.

Імельскі выказаў здагадку, што гэты крок стаў адказам на высылку з Польшчы журналіста Леаніда Свірыдава.

Нагадаем, у красавіку польскія ўлады пазбавілі пазаштатнага карэспандэнта інфармагенцтва Russia Today Леаніда Свірыдава права на знаходжанне ў краіне. Расейца западозрылі ў шпіёнскай дзейнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула