БЕЛ Ł РУС

Расія рыхтуе супраць Турцыі новыя санкцыі

18.12.2015 / 20:39

Nashaniva.com

Пастанова ўрада РФ аб пашырэнні санкцый у дачыненні да Турцыі можа быць падпісаная на наступным тыдні.

Такую здагадку журналістам выказала крыніца ў Мінэканамразвіцця РФ, паведамляе ТАСС.

«Мы прагназуем прыняцце гэтай пастановы на наступным тыдні, хоць, зыходзячы з кансультацый палітычных, яна можа быць адкладзеная», — сказала яна.

Як адзначаецца, крыніца не выключыла, што ў гэтым выпадку пастанова можа ўступіць у сілу да Новага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула