БЕЛ Ł РУС

У Вялікабрытаніі закрылася апошняя вугальная шахта

18.12.2015 / 20:55

У Вялікабрытаніі закрылася апошняя глыбокая вугальная шахта Келінглі, якая размяшчалася ў Ёркшыры на поўначы Англіі.

Рабочыя шахты завяршылі сваю апошнюю змену. Усяго на 800-метровай шахце працавалі 450 чалавек. Ім выплацяць кампенсацыю, роўную 12 сярэднім месячным акладам. У суботу работнікі выйдуць на марш, каб адзначыць закрыццё шахты. Глыбіня Келінглі складае 800 метраў.

Аднак у Брытаніі працягваюць працаваць некалькі вугальных кар'ераў.

У Вялікабрытаніі пры фінансавай падтрымцы дзяржавы праводзіцца праграма закрыцця вугальных шахтаў. Збольшага гэта звязана з нізкімі коштамі на вугаль, аднак асноўная задача ўрада — знізіць шкоду для навакольнага асяроддзя.

Да 2025 года ў Вялікабрытаніі закрыюцца ўсе вугальныя электрастанцыі, на якіх няма абсталявання для зніжэння выкідаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула