БЕЛ Ł РУС

У Вірджыніі закрылі некалькі школ праз урок арабскай каліграфіі

18.12.2015 / 21:57

У адным з раёнаў амерыканскага штата Вірджынія часова прыпынілі працу ўсіх школ праз скандал, які пачаўся вакол урока арабскай каліграфіі.

Getty

Па словах мясцовых уладаў, праца школ прыпыненая ў якасці меры засцярогі. Пры гэтым, па іх ацэнках, сур'ёзнай пагрозы бяспецы навучэнцаў няма.

Скандал разгарэўся вакол задання, якое школьнікам далі на ўроку геаграфіі ў адной са школ. Па словах вучняў, выкладчык папрасіў іх скапіяваць у свае сшыткі фразу, напісаную арабскай вяззю — «Няма бога, акрамя Алаха».

Некаторыя навучэнцы адмовіліся выконваць заданне, а іх бацькі паскардзіліся ўладам. На гэтым фоне было вырашана на час закрыць спачатку тую школу, дзе адбыўся інцыдэнт, а затым і астатнія школы раёна.

Пры гэтым і кіраўніцтва школы, і ўлады настойваюць, што адзінай мэтай задання была дэманстрацыя таго, наколькі складаная арабская мова. У будучыні яны паабяцалі захаваць заданне ў праграме, але выбраць для яго фразу без рэлігійнага падтэксту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула