БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Расія не можа «аддаць на з'ядзенне» нацыяналістам рускамоўнае насельніцтва Данбаса

20.12.2015 / 18:32

Расія не можа «аддаць на з'ядзенне» нацыяналістам рускамоўнае насельніцтва Данбаса.

Reuters

Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю, якое ўвайшло ў дакументальны фільм «Cветапарадак» на адным з расійскіх каналаў.

Па словах Пуціна, Захад па-ранейшаму лічыць, што «трэба крыху націснуць на Расію, каб яна яшчэ чамусьці дзесьці саступіла».

«Не наша справа наступаць дзе-небудзь ці на чымсьці настойваць, мы зыходзім толькі з аднаго — што не можам аддаць на з'ядзенне нацыяналістам тых людзей, якія пражываюць на паўднёвым усходзе Украіны», — сказаў прэзідэнт РФ, удакладніўшы, што гаворка ідзе пра ўсё рускамоўнае насельніцтва Данбаса, «якое арыентуецца на Расію».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула