БЕЛ Ł РУС

Расійскі рубель пачаў тыдзень з падзення да еўра і даляра

21.12.2015 / 10:44

Расійскі рубель пачаў таннець з самага пачатку таргоў на Маскоўскай валютнай біржы ў панядзелак.

Даляр у першыя хвіліны гандлёвай сесіі вагаецца вакол адзнакі ў 71,38 рубля, што больш чым на 40 капеек вышэй за цану закрыцця ў пятніцу вечарам.

Максімальная цана на даляр раніцай у панядзелак склала 71,41 рубля.

Еўра гандлюецца вакол адзнакі 77,5 рубля. Пры гэтым максімальная цана здзелкі з еўра ў пачатку таргоў склала 77,65 рубля. Пры закрыцці таргоў у пятніцу еўра каштаваў 77,1 рубля.

Рубель падае на фоне падзення цэнаў на нафту, якія ў гэты панядзелак дасягнулі мінімальнага значэння за 11 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула