БЕЛ Ł РУС

У чацвер па-рознаму даражэе праезд у Мінску. Што зараз будзе з набытымі праязнымі?

22.12.2015 / 20:21

Nashaniva.com

24 снежня зменяцца тарыфы на праезд у гарадскім грамадскім транспарце Мінска. Прычым кошт адной паездкі ў наземным транспарце і метрапалітэне будзе розным — 5.000 і 5.500 руб.

Як патлумачылі «Мінск-Навінам» у дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», запісаныя на карты БСК паездкі будуць сапраўдныя без даплат на працягу 60 дзён з дня пакупкі — як у метро, так і ў наземным транспарце.

Калі вы паспелі купіць безлімітны праязны на месяц, паўмесяца, дэкаду, ён будзе дзейнічаць на працягу гэтага тэрміну. «Старымі» талонамі можна карыстацца 10 дзён з дня падаражэння, а потым іх можна абмяняць з даплатай у кіёсках «Агенцтва Мінсктранс».

-- Калі кошт разавых паездак у метро і наземным транспарце адрозніваецца, як цяпер папаўняць БСК?

- Запісваць паездкі на смарт-карту асобна: напрыклад, 50 на аўтобус, тралейбус і трамвай і 20 на метро. Калі пасажыр будзе прыкладаць карту БСК да валідатара, спісвацца паездкі таксама будуць асобна ў наземным і падземным транспарце. Што тычыцца сумешчаных праязных на пэўны перыяд, для іх, акрамя кошту, нічога не зменіцца. Дапусцім, запісваеце на БСК сумешчаны квіток на аўтобус-тралейбус-метро і карыстаецеся гэтымі відамі на працягу аплачанага тэрміну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула