Кіраўніка шклоўскай філіі Партыі БНФ асудзілі на 5 гадоў калёніі
Акрамя гэтага апазіцыянера абавязалі выплаціць дзяржаве амаль 15,5 мільёнаў рублёў.
Акрамя гэтага апазіцыянера абавязалі выплаціць дзяржаве амаль 15,5 мільёнаў рублёў. Такое рашэнне прыняў раённы шклоўскі суд, які прызнаў палітыка вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з лідэраў Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
«Там вельмі цёмная справа. Ён кіраваў некалькімі кацельнямі. Заўсёды быў на вельмі добрым рахунку. Тое, што яго вінавацяць у найме нейкіх фіктыўных людзей, натуральна, калі гэта сапраўды так, яно не магло адбывацца без згоды вышэйшага начальства».
Па словах Вячоркі, прысуд Фёдараву неўзабаве будзе абскарджаны. На гэта ў адвакатаў палітыка ёсць 10 дзён.