БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Шры-Ланкі: Арганізатараў шоу Іглесіяса трэба высекчы

28.12.2015 / 07:41

Прэзідэнт Шры-Ланкі заявіў, што арганізатараў канцэрта Энрыке Іглесіяса трэба высекчы за паводзіны прыхільніц спевака падчас шоу.

Майтрыпала Сірысена сказаў, што паводзіны тых мясцовых жанчын, якія дазволілі сабе выбягаць на сцэну, каб пацалаваць спевака, і кідалі ў яго сваё споднюю бялізну, былі «нецывілізаванымі».

На яго думку, арганізатараў трэба высячы «атрутнымі хвастамі ската». Пры гэтым ён сказаў, што не настойвае на тым, каб такому пакаранню падвяргаліся самі жанчыны.

Канцэрт адбыўся ў сталіцы Каломба 20 снежня і праводзіўся ў рамках турнэ «Love and Sex».

Каментароў з боку арганізатараў пакуль не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула