БЕЛ Ł РУС

МАЗ спыніўся на два тыдні

28.12.2015 / 15:42

Nashaniva.com

Большасць працоўных адправілі ў неаплатны адпачынак.

З 25 снежня Мінскі аўтамабільны завод пайшоў на вакацыі да 11 студзеня. Пра сітуацыю на прадпрыемстве praca-by.info распавялі рабочыя.

— На канікулы адпраўляюць нас на навагоднія і калядныя святы ўжо традыцыйна. У некаторыя дні выйдзе на працу абмежаваная колькасць работнікаў. Адпачынкі неаплатныя! Адзінае — выплацілі па 500 тысяч за эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў. Пра 13-ы заробак пакуль маўчаць, можа, што і скажуць пасля Новага года. Наогул сітуацыя на прадпрыемстве няпростая, фінансаванне сацыяльнай сферы скарачаецца. Чаго чакаць ад будучага года, ніхто не ведае, — распавялі рабочыя.

Сыходзяць на вакацыі і іншыя найбуйнейшыя прадпрыемствы, якія ўваходзяць у холдынг «БелаўтаМАЗ». Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод не будзе працаваць з 25 снежня па 11 студзеня, Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў — з 30 снежня па 11 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула