БЕЛ Ł РУС

Будаўнік забыўся сумку з балтамі, у выніку быў ачэплены Міхайлаўскі сквер у Мінску ФОТЫ

30.12.2015 / 12:22

УШ

У цэнтры Мінска днём 30 снежня былі ачэпленыя Міхайлаўскі сквер і вуліца Ленінградская, што каля чыгуначнага вакзала. Была знойдзена сумка з гайкамі і балтамі.

Паведамленне з'явілася каля 12:00. Аднак па перыметры сквера спачатку хадзілі людзі, а транспарт працаваў у звычайным рэжыме.

12:40

Прыехала група размініравання з сабакам. Саперы перагаворваліся: «У кустах знайшлі сумку, у кішэнях — шайбы і балты». 

12:45

Людзей папрасілі вызваліць прыпынак, была перакрыта вуліца Ленінградская.

12:50

Але, як высветлілася, гэта проста нейкі будаўнік забыўся на сваю сумку — у ей вопратка, дэталі.

Пасля 12:50 рух быў адноўлены, а людзей пусцілі праз парк.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула