Белгідрамет: У ноч на 2 студзеня месцамі да мінус 24
У Беларусі ў суботу, 2 студзеня, месцамі на дарогах захаваецца галалёдзіца, у некаторых раёнах чакаецца невялікі снег.
Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны.
Тэмпература паветра прагназуецца ноччу мінус 13—18 градусаў, пры праясненнях — мінус 19-24. Днём чакаецца да мінус 8—14 градусаў, месцамі да мінус 16.