БЕЛ Ł РУС

Новая народная забава ў Францыі: у навагоднюю ноч на вуліцах спалілі 804 аўтамабілі, год назад было 940

2.01.2016 / 10:43

СГ

Хуліганы ў Францыі спалілі 804 аўтамабілі ў навагоднюю ноч, заявіў міністр унутраных спраў краіны Бернар Казнёў.

Як перадаюць французскія СМІ, ён адзначыў, што гэты паказчык на 14,5% меншы за аналагічны летась, калі былі знішчаны 940 машын. Разам з гэтым ён адзначыў рост затрыманых — за святочную ноч французскія паліцыянты затрымалі 622 чалавека.

Машыны паляць хуліганы з бедных кварталаў вялікіх гарадоў. Сярод падлеткаў там гэта такі спосаб самасцвердзіцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула