Прагноз экспертаў: у 2016 даляр будзе далей расці адносна еўра
Даляр у 2016 годзе працягне расці адносна еўра і большасці валют іншых развітых краін.
Такі прагноз робяць эксперты агенцтва Блумберг. Яны грунтуюцца на аналізе паводзін даляра ў ранейшыя перыяды эканамічнай актыўнасці, супастаўныя з цяперашнім.
Пад канец 2015 года за 1 еўра давалі ў раёне 1,1 даляр.