БЕЛ Ł РУС

Пад Оршай ад замярзання ўратавалі 45 пасажыраў заглохлага аўтобуса Масква—Мінск

3.01.2016 / 15:56

З заглухлага раніцай 3 студзеня на трасе ў Аршанскім раёне аўтобуса Масква—Мінск былі эвакуяваныя 45 пасажыраў.

Пра тое, што каля вёскі Юрцава на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ адбылася паломка аўтобуса (не запускаецца рухавік), паведаміла выратавальнікам у 7 гадзін 4 хвіліны адна з пасажырак. Паводле яе слоў, паломка аўтобуса адбылася каля 5-й гадзіны раніцы.

Як паведамляе прэс-служба МНС, аўтобус маркі «Сканія», які належыць ПГУП «Дзякуй-Трэвэл» (Мінск), накіроўваўся па маршруце Масква—Мінск. У ім знаходзілася 45 чалавек, грамадзяне Беларусі і Расіі. Тэмпература паветра на той момант складала мінус 18 градусаў.

Да месца паломкі былі накіраваныя: аператыўная група Аршанскага ГРАНС, два экіпажы міжраённага аддзела ДАІ Аршанскага РАУС, аўтобус аўтапарка № 3 Оршы, тры брыгады хуткай медыцынскай дапамогі і аўтамабіль тэхдапамогі ДЭУ-7 (РУП «Белаўтастрада»).

Аршанскі аўтобус даставіў пасажыраў у кавярню ў вёсцы Юрцава, за кіламетр ад месца паломкі. У 10.00 прыбыў дадатковы аўтобус ПГУП «Дзякуй-Трэвэл», і ў 10.05 пасажыры паехалі на ім далей па зададзеным маршруце. Калі б затрымка была больш працяглай, людзей размясцілі б у Рэспубліканскім шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Юрцава.

Ніхто не пацярпеў. Апусцелы аўтобус завялі работнікі ДЭУ-7.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула