БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: прыём Украіны і Грузіі ў NATO — пытаньне часу

3.04.2008 / 13:18

Nashaniva.com

«Ніхто не зьвяртае ніякай увагі на пазыцыю Расеі, Беларусі, іншых рэспублік постсавецкай прасторы», — дадаў Аляксандар Лукашэнка.


Аляксандар
Лукашэнка

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка лічыць, што прыём Украіны і Грузіі ў NATO — гэта пытаньне часу. Такую думку ён выказаў сёньня ў час абмеркаваньня пытаньняў баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі.

«Мы ня можам з задавальненьнем адзначыць, што вакол нас усё спакойна і вакол Беларусі няма ніякіх праблем. Вы гэта бачыце па апошніх падзеях. Блёк NATO замахнуўся на былыя савецкія рэспублікі. Думаю, што прыём Украіны і Грузіі ў NATO — гэта пытаньне часу», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Ніхто не зьвяртае ніякай увагі на пазыцыю Расеі, Беларусі, іншых рэспублік постсавецкай прасторы», — дадаў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле слоў прэзыдэнта, абараняючы Беларусь, наша армія абараняе заходнія межы саюзнай дзяржавы, таму неабходна думаць аб умацаваньні абараназдольнасьці сваёй краіны.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Лукашэнка рыхтуецца да вайны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула