БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыбудзе каўчэг з часцінкай мошчаў апостала Андрэя Першапакліканага

5.01.2016 / 10:35

Каўчэг з часцінкай мошчаў апостала Андрэя Першапакліканага прыбудзе ў Мінск 8 студзеня.

Як паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы, святыня будзе выстаўлена ў сталічным храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага, размешчаным на Вайсковых могілках (вуліца Казлова).

У 8.45 адбудзецца цырымонія сустрэчы, затым пройдзе Боская літургія.

Пакланіцца мошчам аднаго з дванаццаці вучняў Хрыста змогуць усе жадаючыя.

Часцінка мошчаў апостала Андрэя Першапакліканага прыбудзе ў беларускую сталіцу з грэчаскай выспы Корфу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула