У Вілейцы ад піратэхнікі пацярпеў пяцікласнік
Адбылося гэта ўчора, 4 студзеня.
Каля 22:30уў службу 101 паступіла паведамленне з прыёмнага пакою Вілейскай цэнтральнай раённай бальніцы. Туды паступіў пяцікласнік, жыхар Вілейкі.
Падчас высвятлення абставінаў стала вядома, што ён атрымаў апёкі ў выніку выбуху піратэхнічнага вырабу. Адбылося гэта на прыватным падворку па месцы жыхарства, расказала прэс-сакратар Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Крысціна Зайцава.
Пастаўлены дыягназ «тэрмічны апёк полымем твару першай-другой ступені» (два працэнты цела).
Далей хлопчыка шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне дзіцячай бальніцы ў Маладзечне.