БЕЛ Ł РУС

Новае падраздзяленне СПА заступіла на баявое дзяжурства ў Мінскай вобласці

6.01.2016 / 10:26

Пад кіраўніцтвам камандуючага ВПС і войскамі СПА Алега Двігалёва ў Мінскай вобласці адбыўся ўрачысты заступ на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне ізноў сфармаванага падраздзяленні радыётэхнічных войскаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

«Новае падраздзяленне створана згодна з Дырэктывай міністра абароны для ўдасканалення сістэмы супрацьпаветранай абароны нашай дзяржавы, павышэння магчымасцяў радыётэхнічных войскаў па вядзенні радыёлакацыйнай выведкі на малых і гранічна малых вышынях і забеспячэння бяспекі палётаў у паветранай прасторы», — распавялі ў ведамстве.

У міністэрстве адзначылі, што на ўзбраенне дадзенага падраздзялення пастаўленыя толькі новыя і глыбока мадэрнізаваныя на беларускіх прадпрыемствах аўтаматызаваныя сістэмы, здольныя ажыццяўляць якаснае назіранне за паветраным становішчам над тэрыторыяй Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула