БЕЛ Ł РУС

Выканкамы змогуць звальняць старшыняў таварыстваў уласнікаў і прызначаць сваіх кандыдатаў

9.01.2016 / 10:27

Старшыняў таварыстваў уласнікаў будуць кантраляваць мясцовыя органы ўлады. Пра гэта расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, каментуючы ўказ №536 «Аб унясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

«Калі старшыня не дае рады сваім абавязкам, яго кіраванне на падставе аналізу дзейнасці прызнаецца нездавальняючым, з гэтага часу выканаўчы орган мае права адхіліць такога старшыню ад пасады і прызначыць ўпаўнаважаную асобу», — адзначылі ў Мінжылкамгасе. Гэта значыць старшыні таварыстваў уласнікаў падкантрольныя і падсправаздачныя выканаўчаму органу.

Таксама ў мясцовых уладаў з'явілася права ўносіць на разгляд агульнага сходу кандыдатуру новага старшыні праўлення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула