БЕЛ Ł РУС

У Японіі чыгунка працуе дзеля адной школьніцы ФОТА

9.01.2016 / 17:15

Як паведамляюць кітайскія СМІ, чыгуначная станцыя Камі-Сіратакі на востраве Хакайда ў Японіі працуе дзеля аднаго пасажыра.

Тры гады таму японскія чыгункі прынялі рашэнне аб прыпыненні руху па непапулярным і аддаленым кірунку. Аднак даведаўшыся пра тое, што на станцыі Камі-Сіратакі жыве школьніца, чыгуначнікі прынялі рашэнне часткова аднавіць рух.

Цягнікі спыняюцца на гэтай станцыі толькі два разы на дзень у розны час — у залежнасці ад таго, калі ў дзяўчынкі ўрокі.

У сакавіку 2016 дзяўчынка скончыць школу. Пасля гэтага рух па гэтай лініі спыніцца зусім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула