БЕЛ Ł РУС

У Кітаі знеслі бальніцу разам з людзьмі ФОТА

10.01.2016 / 11:21

Чыноўнік, які адказваў за працы па зносе будынкаў у кітайскім горадзе Чжэнчжоў, звольнены пасля таго, як у аўторак бульдозер пратараніў сцены мясцовай бальніцы, паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне КНР.

The Guardian

Лекары і пацыенты ратаваліся ўцёкамі, а некалькі цел з морга былі пахаваныя пад будаўнічым смеццем.

Гарадскія ўлады былі абвінавачаныя ў парушэнні тэхнікі бяспекі. Паліцыя праводзіць далейшае расследаванне.

People’s Daily

Адміністрацыя раёна Хуэйцзы раней патлумачыла ў заяве, што кабінет камп'ютарнай тамаграфіі і морг размяшчаліся на зямлі, выдзеленай для пашырэння дарогі. Паводле сцвярджэння ўладаў, яны некалькі разоў прасілі бальніцу самастойна знесці частку будынка, а перад пачаткам зносу ў пятніцу эвакуіравалі пацыентаў.

People’s Daily

Інцыдэнт выклікаў хвалю абурэння ў Кітаі, дзе прымусовы знос дамоў — нярэдкая з'ява.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула