Памёр Дэвід Боўі
Sky News
Брытанскі музыкант Дэвід Боўі памёр ад раку ва ўзросце 69 гадоў.
Пра гэта Sky News паведаміў публіцыст музыканта.
Як дадае The Indelpendent, Боўі памёр пасля 18-месячнай бітвы з ракам.
Дэвід Боўі нарадзіўся 8 студзеня 1947 г. у Лондане, рок-спявак і аўтар песень, а таксама прадзюсер, гукарэжысёр, мастак і акцёр. На працягу пяцідзесяці гадоў займаецца музычнай творчасцю і часта мяняў імідж.
Папулярнасць заваяваў у 1969 г. з песняй «Space Oddity» што дасягнула першай пяцёркі ў брытанскім хіт-парадзе. Потым быў хіт «Starman», «Fame», напісаным у суаўтарстве з Джонам Ленанам.
У 2000 годзе штотыднёвік New Musical Express праводзіў апытанне сярод музыкаў розных стыляў і кірункаў. Пытанне было: «Які музыкант аказаў найбольшы ўплыў на Вашу ўласную творчасць?» Па выніках апытання самым уплывовым музыкам стагоддзя быў прызнаны Дэвід Боўі.
У 2002 годзе ў апытанні Бі-бі-сі «100 найвялікшых брытанцаў» Боўі заняў 29-е месца. На працягу сваёй кар'еры ён прадаў больш 136 млн дыскаў.