«Цар добры»: прадпрымальніца з Гомеля кажа, што Лукашэнку непраўдзіва інфармуюць
фота Сяргея Гудзіліна
Святлана Калачова з Гомеля ад «імя ўсіх ІП» звяртаецца да Лукашэнкі «як да кіраўніка нашай дзяржавы».
«У нашай краіне вялікая праблема, толькі вы можаце яе вырашыць. Мы, індывідуальныя прадпрымальнікі, не можам здзяйсняць ад 1 студзеня сваю дзейнасць. У нас няма магчымасці пераходзіць на новую сістэму. Як можна параўноўваць супермаркеты і індывідуальных прадпрымальнікаў. ІПэшнікі засталіся без сродкаў. Вам няверна чыноўнікі прадстаўляюць інфармацыю. Каму выгадна сутыкаць ваш народ з уладай? Аляксандр Рыгоравіч, умяшайцеся ў сітуацыю. Пачуйце нас, калі ласка», — у канцы выступу Калачова падняла свой беларускі пашпарт.
Усе людзі сустрэлі гэты выступ воплескамі і крыкамі «Адмена».