БЕЛ Ł РУС

На цэнтральнай плошчы Стамбула адбыўся выбух: ёсць загінулыя

12.01.2016 / 11:54

абноўлена

twitter.com/Haberturk

Выбух прагрымеў на цэнтральнай плошчы Стамбула Султанахмет. Як паведамляюць турэцкія СМІ, ёсць загінулыя і параненыя, іх колькасць удакладняецца.

Выбух адбыўся каля 10-й раніцы паводле мясцовага часу. Відавочцы кажуць, што чулі гучны хлапок. Да месца здарэння прыбыла паліцыя і машыны хуткай дапамогі. Прычыны выбуху пакуль невядомыя.

Па папярэдніх дадзеных, выбух быў зроблены смяротнікам. Зараз плошча ачэпленая паліцыяй.

Плошча Султанахмет з'яўляецца адной з галоўных турыстычных зон Стамбула, дзе размешчана знакамітая Блакітная мячэць.

У кастрычніку мінулага года каля 100 чалавек загінулі ў выніку двух выбухаў, што прагрымелі на маршы за мір у цэнтры Анкары. Гэта быў самы крывавы акт гвалту, учынены ў Турцыі за многія гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула