БЕЛ Ł РУС

Нафта Brent апусцілася ў раён $30 за бараль

14.01.2016 / 7:50

nn.by

Кошт сакавіцкіх ф'ючарсаў на пастаўку нафты Brent у сераду ўвечары на некаторы час знізіўся за 30 даляраў за бараль.

Апошні раз бараль Brent каштаваў менш за 30 даляраў у 2004 годзе. Да 00:00 чацвярга цана зноў пайшла крыху ўверх і склала 30,32 даляра.

Раніца чацвярга, 14 студзеня, пачалася зніжэннем. Каля 07:25 цана падала да $30,03, потым крыху вырасла да 30,07 (па стане на 07:34).

Расійскі рубель таксама аслабляецца. Таргі ўчора закрыліся такімі вынікамі: 76,68 рублёў за даляр і 83,39 расійскага за еўра.

За бараль нафты маркі WTI прапаноўваюць 30,66 даляра. Пры гэтым у аўторак цана WTI таксама кароткачасова апускалася ніжэй за 30 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула