Лукашэнка пра баевікоў з Беларусі, што ваююць ва Украіне: КДБ з міліцыяй, разбірайцеся імгненна!
Аляксандр Лукашэнка выступіў рэзка супраць прысутнасці ў краіне баевікоў, якія ваявалі ва Украіне з таго ці другога боку, і запатрабаваў ад сілавікоў неадкладна разабрацца ў сітуацыі.
Гэтую тэму кіраўнік дзяржавы закрануў сёння на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму вядома, што «некаторыя так званыя смелыя людзі, баевікі, якія ваявалі ў Данбасе, пазіруюць ўжо ў Мінску са зброяй».
Стаўленне Беларусі да такіх ваякаў, якія ваявалі ва Украіне з таго ці іншага боку, вядома, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да прысутных на нарадзе,
Аляксандр Лукашэнка даручыў: «Разбірайцеся імгненна разам з міліцыяй і КДБ».
«Ніякіх пазёраў, ніякіх баевікоў у краіне быць не павінна», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.