БЕЛ Ł РУС

Прымусілі прадаўца легчы на падлогу, разбілі шэсць вітрын: у Мінску абрабаваны ювелірны салон ФОТА

17.01.2016 / 12:26

Следчы камітэт разбіраецца ў абставінах рабавання салона, размешчанага на вуліцы Сурганава.

Следствам устаноўлена, што 16 студзеня 2016 трое невядомых у масках зайшлі ў гандлёвую залу крамы, прымусілі прадаўца легчы на падлогу, разбілі шэсць вітрын і завалодалі ювелірнымі вырабамі, пасля чаго ўцяклі з месца здарэння.

У цяперашні час следствам высвятляецца дакладны кошт выкрадзенага. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

У орган дазнання следствам дадзена даручэнне на правядзенне комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы і месцазнаходжання нападнікаў. Адпрацоўваюцца розныя версіі.

Па факце адкрытага выкрадання маёмасці УСК па г. Мінску распачата крымінальная справа па ч.4 арт.206 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула