БЕЛ Ł РУС

Да канца тыдня маразы ўзмоцняцца

18.01.2016 / 11:41

Nashaniva.com

Увесь тыдзень будзе стаяць марознае надвор'е, да выхадных слупкі тэрмометраў апусцяцца яшчэ ніжэй. Не абыдзецца і без снегападаў, але яны будуць ужо не такімі працяглымі і інтэнсіўнымі.

фота Сяргея Зініна

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У першую палову тыдня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты.

19 студзеня, у аўторак, месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. У асобных раёнах туман, шэрань. На дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 -13°С, пры праясненнях -14 -19°С; максімальная днём -4 -10°С.

У сераду ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 -14 ° С, пры проясненияхидо -19 ° С; максімальная днём -5 -12 ° С.

21 студзеня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -7 -14 ° С, пры праясненнях -15 -17 ° С; максімальная днём -5 -12 ° С, месцамі да -14 ° С.

Пачынаючы, з пятніцы атмасферны ціск пачне расці, а ў Беларусь пачне паступаць больш халоднае паветра з паўночных шырот. Маразы ўзмоцняцца.

22 студзеня чакаецца месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -11 -18°С, пры праясненнях -19 -23°С; максімальная днём -7 -14°С, месцамі да -16°С.

У выходныя марознае надвор'е захаваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула