БЕЛ Ł РУС

З-за непагадзі ў Маскве і Запарожжы «Аэрафлот» і «Матор Січ» адмянілі рэйсы ў Мінск

19.01.2016 / 10:12

Nashaniva.com

З-за непагадзі ва Украіне і цэнтральнай частцы Расіі адмененыя два авіярэйсы ў Мінск — з Масквы і Запарожжа. 

Паводле інфармацыі перавозчыкаў — авіякампаній «Аэрафлот» і «Мотор Сич» — не адбудуцца рэйсы SU 1830/1831 Шарамецьева — Мінск — Шарамецьева (прыбыццё ў беларускую сталіцу ў 10.25, вылет назад у 11.25), а таксама М9 317 Запорожжа — Мінск — Запорожжа (прыбыццё ў 10.00, адпраўленне ў 15.00). 

Напярэдадні з-за снегападу і моцнага ветру на поўдні Украіны быў адменены рэйс «Белавія» Мінск — Адэса — Мінск.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула