БЕЛ Ł РУС

Падаражэлі квіткі на міжнародныя цягнікі

19.01.2016 / 12:27

У Беларусі з 19 студзеня падаражэў праезд у міжнародных цягніках. Рост кошту звязаны са зніжэннем курсу беларускага рубля да тарыфнай валюты міжнародных перавозак — швейцарскага франка, растлумачылі ў пасажырскай службе ўпраўлення Беларускай чыгункі.

«Павышэнне кошту праезду ў цягніках міжнародных зносін адбылося з-за зніжэння курсу беларускага рубля да швейцарскага франка, да якога прывязаны тарыфы ў міжнародных чыгуначных зносінах», — паведаміў начальнік пасажырскай службы Аляксандр Захарэвіч.

Кошт праезду з 19 студзеня вырас на 7,9%. Так, квіток з Мінска да Вільні на цягнік № 805Б яшчэ ўчора каштаваў 372 400 рублёў, а сёння — ужо 402 тысячы рублёў (да гэтай сумы трэба дадаць камісійны збор у 4 000 рублёў).

Самы танны білет з Мінска ў Маскву цяпер каштуе 511.400 рублёў, у Кіеў — 627.300 рублёў, у Львоў - 596 700 рублёў.

У 2015 годзе праезд у цягніках міжнародных зносін падаражэў на 6,5%, а ў цягніках рэгіянальных зносін - на 6,4%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула