БЕЛ Ł РУС

Financial Times: Пуцін прапанаваў Башару Асаду сысці ў адстаўку

22.01.2016 / 16:07

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прасіў кіраўніка Сірыі Башара Асада сысці ў адстаўку, паведамляе газета Financial Times са спасылкай на прадстаўнікоў заходняй выведкі.

Гэтую прапанову прэзідэнту Сірыі перадаў начальнік ГРУ Ігар Сяргун за некалькі тыдняў да сваёй смерці. Асад адхіліў гэтую прапанову.

У МЗС РФ адмовіліся каментаваць гэтыя звесткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула