БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open

23.01.2016 / 09:48

Nashaniva.com

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (16-я ракетка свету) выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open.

23 студзеня ў трэцім раўндзе турніру яна лёгка «разабралася» з 18-гадовай японкай Наомі Осакай (127-е месца ў рэйтынгу WTA) — 6:1, 6:1.

У 1/8 фіналу Азаранка згуляе з Барбарай Стрыкавай з Чэхіі (48-е месца ў рэйтынгу). У мінулыя гады Азаранка абыграла Стрыцаву ва ўсіх чатырох сустрэчах.

Вікторыя Азаранка з'яўляецца двухразовай пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі: выйгравала турнір двойчы запар (2012, 2013).

На старце спаборніцтваў змешаных пар беларускі тэнісіст Максім Мірны і кітаянка Хао-Чынг Чан, пасеяныя пад 8-м нумарам згуляюць з яшчэ адным інтэрнацыянальным дуэтам Слоан Стывенс (ЗША) / Жан-Жульен Роер (Нідэрланды).

У мужчынскім парным разрадзе Максім Мірны і філіпінец Трэт Х'юи (14-ы нумар пасеву) у трэцім раўндзе сустрэнуцца з індыйска-румынскім тандэмам Рахан Бапана / Флорын Мергеа (4).

Першы ў сезоне турнір серыі «Вялікага шлема» завершыцца 31 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула