БЕЛ Ł РУС

У Пензенскай пячоры памерла беларуска

9.04.2008 / 07:39

Nashaniva.com

У пячоры ў Пензенскай вобласьці Расеі, дзе схавалася група пустэльнікаў, ад леташняга лістападу памерлі дзьве жанчыны. Адна з памерлых — беларуска.

У пячоры ў Пензенскай вобласьці Расеі, дзе схавалася група пустэльнікаў, ад леташняга лістападу памерлі дзьве жанчыны. Пра гэта паведаміў тэлеканалу Russia Today адзін з пустэльнікаў, які пакінуў пячору.

Паводле ягоных слоў, памерлыя — грамадзянкі Беларусі і Расеі. Адна з жанычын была хворая на рак. Абедзьве памерлыя, паводле слоў пустэльніка, пахаваныя ў пячоры.

35 чалавек сышлі ў пячору ў чаканьні канца сьвету, які, на іх думку, мусіў надысьці ў траўні. На мінулым тыдні 24 зь іх пакінулі падзямельле. Астатнія абяцалі выйсьці зь пячоры на Вялікдзень — 27 красавіка.

Паводле Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула