БЕЛ Ł РУС

З дачы ў Дзяржынскім раёне скралі сякеру, сіроп і гарбату

25.01.2016 / 19:43

У Дзяржынскім раёне злодзей скраў на дачы сякеру, сіроп і гарбату. Пра гэта гаворыцца на сайце УУС Мінаблвыканкама.

Крадзеж здарылася паблізу вёскі Бярэжа. Невядомы злодзей выставіў аконную раму ў адным з дачных дамоў у садовым таварыстве «Надзея інвалідаў» і пракраўся ў жыллё. Але ў доме злачынец не знайшоў, чым пажывіцца, акрамя сякеры, двух бутэлек сіропу і пачка гарбаты.

Калі ўладальнік дома — мінчук 1956 года нараджэння — выявіў сляды злачынства, ён адразу ж звярнуўся ў міліцыю.

Цяпер па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула