БЕЛ Ł РУС

Два аўтамабілі збілі насмерць жанчыну ў Бешанковіцкім раёне

26.01.2016 / 9:45

Два аўтамабілі запар збілі насмерць жыхарку Бешанковіцкага раёна.

ДТЗ адбылося раніцай 25 студзеня каля вёскі Ржаўка Бешанковіцкага раёна. Мікрааўтобус «Івека», якім кіраваў жыхар Віцебска наехаў на мясцовую жыхарку, якая не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі. Пасля гэтага жанчына трапіла пад колы «Жыгулёў» жыхара аграгарадка Астроўна.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелая памерла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула